Структура праваслаўнай царквы на тэрыторыі Столінскага павета падзялялася на 2 акругі (благачынні): Столінскую і Давыд-Гарадоцкую. Гэтыя 2 акругі ўваходзілі ў склад Палескай епархіі з цэнтрам ў Пінску.
Першая акруга з цэнтрам ў Століне налічвала 16 прыходаў: Столін, Белавуша, Дубай-Зарэчны, Гарадная, Радчыцк, Струга, Альманы, Церабяжоў, Бухлічы, Старое-Сяло, Удрыцк, Азёры, Велунь, Вайткевічы, Высоцк, Бярозава (апошнія 7 прыходаў знаходзяцца цяпер на тэрыторыі Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці, Украіна).
Другая акруга з цэнтрам у Давыд-Гарадку налічвала 9 парафій: Давыд-Гарадок, Дубянец, Лядзец, Альшаны, Аздамічы, Велямічы, Плотніца, Рубель, Стахава. Кожная парафія акрамя галоўнай парафіяльнай царквы мела некалькі філіяльных цэркваў і каплічак, якія не мелі свайго святара. Гэтыя прыходы абслугоўваў святар галоўнага прыхода.
Столінская акруга.
Азёры.
Да прыхода адносіліся вёскі Азёры і Шахі. Прыхадская Свята-Пакроўская царква была пабудавана ў 1786 г. за сродкі прыхажан. У 1898 г. адбыўся рамонт царквы. Царкве належала 49 дзесяцін зямлі. Зямля апрацоўсвалася прыхажанамі пад 1/3 ураджаю. Даход за 1931 г. склаў 200 злотых. На тэрыторыі прыхода працавала
...
Читать дальше »