Пятница
19.04.2024
22:04
Наш опрос
Как вы проводите свое свободное время?
Всего ответов: 534
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
«  Декабрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Погода
GISMETEO: Погода по г.Столин
Архив записей
Ucoz
Объявления

STOLIN.UCOZ.RU

Главная » 2010 » Декабрь » 12 » Апісанне праваслаўных прыходаў на тэрыторыі Столінскага павета
13:37
Апісанне праваслаўных прыходаў на тэрыторыі Столінскага павета


Структура праваслаўнай царквы на тэрыторыі Столінскага павета падзялялася на 2 акругі (благачынні): Столінскую і Давыд-Гарадоцкую. Гэтыя 2 акругі ўваходзілі ў склад Палескай епархіі з цэнтрам ў Пінску.

Першая акруга з цэнтрам ў Століне налічвала 16 прыходаў: Столін, Белавуша, Дубай-Зарэчны, Гарадная, Радчыцк, Струга, Альманы, Церабяжоў, Бухлічы, Старое-Сяло, Удрыцк, Азёры, Велунь, Вайткевічы, Высоцк, Бярозава (апошнія 7 прыходаў знаходзяцца цяпер на тэрыторыі Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці, Украіна).

Другая акруга з цэнтрам у Давыд-Гарадку налічвала 9 парафій: Давыд-Гарадок, Дубянец, Лядзец, Альшаны, Аздамічы, Велямічы, Плотніца, Рубель, Стахава. Кожная парафія акрамя галоўнай парафіяльнай царквы мела некалькі філіяльных цэркваў і каплічак, якія не мелі свайго святара. Гэтыя прыходы абслугоўваў святар галоўнага прыхода.

Столінская акруга.

Азёры.

Да прыхода адносіліся вёскі Азёры і Шахі. Прыхадская Свята-Пакроўская царква была пабудавана ў 1786 г. за сродкі прыхажан. У 1898 г. адбыўся рамонт царквы. Царкве належала 49 дзесяцін зямлі. Зямля апрацоўсвалася прыхажанамі пад 1/3 ураджаю. Даход за 1931 г. склаў 200 злотых. На тэрыторыі прыхода працавала 2 пачатковы школы ў Азёрах і Шахах. На 1931 г. месца настаяцеля было вакантным. Псаломшчыкам працаваў Сяргей Зямлянскі, які нарадзіўся ў 1906 годзе ў Магілёскай губерні. У 1906 г. скончыў Мурамскае духоўнае вучылішча і з 1929 г. працаваў у Азёрах. Колькасць прыхажан у 1931 г. слала 2020 чалавек (327 двароў).

Альманы.

Свята-Васкрасенская царква ў Альманах была пабудавана ў 1893 г на сродкі прыхажан. Да прыхода належалі вёскі Альманы, Пераброды, Кашара Альманская. Акрамя галоўнай прыходскай царквы мелася філіяльная царква і капліца ў в. Пераброды. На тэрыторыі прыхода працавалі 2 пачатковыя школы ў Альманах і Перабродах. Царкве належала 57 дзесяцін зямлі. Даход прыхода за 1931 г. склаў 525 злотых. З 1930 г. настаяцелем быў Сімановіч Міхаіл (1906 г. н.). Ён скончыў Духоўную семінарыю і Багаслоўскі ўніверсітэт. Псаломшчыкам пры царкве працаваў Міхаіл Куміеўскі. Прыход налічваў 2086 вернікаў (271 двор).

Белавуша.

Галоўная прыхадская царква была пабудавана з дрэва ў 1906 г. на сродкі прыхажан у гонар Святой Тройцы. У 1926 – 1928 гг. быў праведзены рамонт царквы. З 1920 г. настаяцелем прыхода з’яўляўся Мацкевіч Анатоль (1901 г. н.). У 1920 г. ён закончыў Мінскую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам з 1929 г. быў Сумоўскі Іван, ураджэнец Белавушы. Ён ў 1929 г. закончыў два класы Мінскай духоўнай семінарыі. Царкве належала 43 дзесяціны зямлі. Даход царквы за 1931 г. склаў 1150 злотых. На тэрыторыі прыхода працавалі 3 школы (Белавуша, Ацвержычы, Манькавічы). Гэтыя вёскі і складалі Белавушскі прыход. Агульная колькасць праваслаўных вернікаў на 1931 г. складала 4520 чалавек (657 двароў).

Бухлічы.

Да прыхода адносіліся вёскі Бухлічы і Варані. У 1928 г. была пабудавана галоўная прыхадская царква Раства Багародзіцы ў в. Бухлічы на сродкі прыхажан. У в. Варані існавала філіяльная царква. Прыходу належала 39 дзесяцін зямлі. Даход царквы за 1931 г. склаў 450 злотых. На тэрыторыі прыхода працавала 2 школы ў Бухлічах і Варанях. У 1931 г. у іх навучалася 120 хлопцаў і 60 дзяўчат. З 1931 г. настаяцелем бухліцкай царквы быў Васіль Віткоўскі. Псаломшчыкам з 1928 г. працаваў Самуіл Белазёрскі. У 1931 г. колькасць прыхажан складала 1757 чалавек (217 двароў).

Бярозава.

Галоўная прыхадская царква была пабудавана ў 1795 г. на сродкі прыхажан з дрэва ў гонар Нараджэння Багародзіцы. У 1927 г. быў праведзены рамонт царквы. На 1931 г. настаяцелем прыхода быў Розановіч Пётр Іванавіч (1902 г. н.). Ён ў 1917 г. ён закончыў Мінскае духоўнае вучылішча, а ў 1925 г. закончыў Віленскую метрапаліяльную духоўную семінарыю. З 1927 г. працаваў у Бярозаве. Псаломшчыкам у царкве быў Валашчук Анатоль Іванавіч (1910 г. н.). У 1926 г. закончыў Крэмянецкую духоўную семінарыю. З 1929 г. быў псаломшчыкам у в. Вайткевічы. З 1931 г. працаваў псаломшчыкам у Бярозаве. Да прыхода Бярозава належылі 2 філіяльныя царквы: Свята-Міхайлаўская ц-ва ў в. Храпунь і Нараджэння Багародзіцы ў в. Гліннае. Бярозаўскі прыход меў 107 дзесяцін зямлі. На 1931 г. агульны даход прыхода з ахвяраванняў і з зямлі складаў 1200 злотых. Да прыхода належылі вёскі Бярозава, Глінск, Храпунь, Колкі. Колькасць вернікаў на 1931 г. складала 4415 чалавек (740 двароў).

Вайткевічы.

Да прыхода адносіліся вёскі Вайткевічы, Калонія, Блежава. Свята-Мікалаеўская царква ў Вайткевічах была пабудавана ў 1877 г. на сродкі прыхажан. У 1927 г. царква была адрамантавана. Філіяльная царква ў вёсцы Блежава была пабудавана ў 1798 г., але згарэра ў 1897 г. У 1898 г. царква была зноў адбудавана. Прыходу належала 183 дзесяціны зямлі. Даход царквы за 1931 г. склаў 1400 злотых. На тэрыторыі прыхода працавалі 2 школы ў Вайткевічах і Блежаве. У іх навучалася 180 дзяцей. З 1931 г. настаяцелем Свята-Міхайлаўскай царквы ў Вайткевічах быў Карпец Іван. Ён нарадзіўся на Валыні 1891 г. Скончыў мастацкае вучылішча Імператарскай акадэміі ў 1911 г. У 1923 г. скончыў Валынскую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам у Вайткевічах працаваў ураджэнец вёскі Аздамічы Мігай Анатоль. Ён скончыў Тураўскае гарадское вучылішча і тры гады жыў Віленскім манастыры. На тэрыторыі прыхода пражывала 2915 праваслаўных (410 двароў).

Велунь.

Да прыхода адносіліся вёскі Велунь, Люціна, Белая. У в. Велунь у 1907 г. была пабудавана Свята-Пакроўская царква на сродкі прыхажан. Царкве належыла 100 дзесяцін зямлі. Зямля аддавалася пад апрацоўку прыхажанам на 1/3 ураджаю. У 1931 г. даход царквы склаў 1600 злотых. На тэрыторыі прыхода меліся тры школы ў вёсках Велунь, Люціна і Белая. У іх навучаліся 222 хлопчыкі і 160 дзяўчынак. Настаяцелем храма з 1925 г. быў Стэцюк Фёдар (1893 г. н.), які скончыў Валынска-Крамянецкую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам-дыяканам пры царкве служыў Валкановіч Сямён. Ён нарадзіўся ў 1893 годзе, скончыў Пачаева-Лаўраўскае духоўнае вучылішча, а таксама некаторы час быў паслушнікам Уладзіміра-Валынскага манастыра. У Велуні ён служыў з 1914 г. На тэрыторыі прыхода Велунь пражывала 3825 праваслаўных (537 двароў).

Высоцк

Да прыхода адносіліся мястэчка Высоцк і вёска Рэчыца. Галоўная прыхадская Свята-Успенская царква ў Высоцку была пабудавана ў 1877 г. на сродкі прыхажан. У 1923 г. царква была адрамантавана. На тэрыторыі прыхода былі 2 капліцы: на могілках у мястэчку Высоцк і ў вёсцы Рэчыца. Прыходу належыла 225 дзесяцін зямлі. Гэтая зямля аддавалася пад апрацоўку сялянам. Даход прыхода за 1931 г. склаў 1930 злотых. На тэрыторыі прыхода працавалі 2 школы ў Высоцку і Рэчыцы. У гэтых школах навучалася 450 вучняў. Настаяцелем царквы ў Высоцку быў Пярховіч Філарэт. Ён нарадзіўся ў 1870 г. у Сарненскім уездзе. У 1891 г. ён скончыў Валынскую духоўную семінарыю і з 1928 г. працаваў у Высоцку. Псаломшчык Яўген Вышынскі нарадзіўся ў вёсцы Жадэн у 1885 г. Скончыў Вяземскае духоўнае вучылішча. Колькасць вернікаў у прыходзе складала 3647 чалавек.

Гарадная.

Галоўная прыхадская царква была пабудавана ў 1915 г. з цэглы на сродкі прыхажан у гонар Святога Мікалая. Царкве належыла 39 дзесяцін зямлі. Даход царквы за 1931 г. склаў 700 злотых. У прыходзе мелася яшчэ адна царква, пабудаваная з дрэва ў Гарадной. Гэтую царкву ў сувязі з пабудовай вялікай каменнай царквы праваслаўнае духавенства добраахвотна перадало уніятам у 1927 г. Настаяцелем прыхода з 1931 г. быў Ражановіч Іван. Ён нарадзіўся ў 1871 г. у в. Ішкалдзь, закончыў Мінскую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам з 1922 г. быў мясцовы жыхар Гаўрыльчук Ігнат (1886 г. н.). Да прыхода належылі вёскі Гарадная і Дзераўная. На тэрыторыі прыхода меліся дзве школы (Гарадная, Дзераўная). На 1931 г. колькасць праваслаўных вернікаў складала 2842 чалавекі (472 двары).

Дубай-Зарэчны.

Галоўная прыхадская царква была пабудавана ў 1885 г. з дрэва на сродкі памешчыка Афанасія Шведава ў гонар Святога Мікалая. У 1926 г. быў праведзены рамонт царквы. Настаяцелем прыхода быў Зубковіч Аляксандр. Ён працаваў у Дубаі-Зарэчным з 1927 г. Псаломшчык Вярхушкін Іван працаваў у гэтым прыходзе з 1929 г. У Дубаі была яшчэ адна царква ў гонар Уздзвіжання Святога Крыжа. На тэрыторыі прыхода было 2 школы: Дубай-Зарэчны і Вулька-Арэя. У гэтых 2 школах у 1931 г. навучалася 220 вучняў. Да прыхода Дубай-Зарэчны належылі наступныя населеныя пункты: Дубай-Забалоцце, Загор’е, Беразіно, Хмеліна, Макавішча, Вулька-Арэя. Колькасць праваслаўных вернікаў складала каля 2 тыс. чалавек (242 двары).

Радчыцк.

Галоўная прыхадская царква, якая месцілася ў Радчыцку, была пабудавана у 1841 г. на сродкі памешчыка А. Скірмунта і прыхажан у гонар Нараджэння Багародзіцы. На тэрыторыі прыхода меліся чатыры філіяльныя царквы ў вёсках Цмінь, Рухча, Фядоры, Аўсямірава. Да прыхода належылі вёскі Радчыцк, Калоднае, Фядоры, Аўсямірава, Кострава, Рухча І, Рухча ІІ, Цмінь І, Цмінь ІІ. Прыходу належыла 116 га. зямлі. Агульны даход прыхода за 1931 г. склаў 5200 злотых. На тэрыторыі прыхода працавала 8 школ: Радчыцк, Калоднае, Фядоры, Аўсямірава, Кострава, Цмінь І, Цмінь ІІ, Рухча І. Настаяцелем прыхода з 1931 г. быў протаіерэй Міневіч Васіль (1879 г. н.). Ён у 1902 г. закончыў Чарнігаўскую духоўную семінарыю. Другі святар-вікарый Свяркоўскі Аркадзь (1901 г. н.) закончыў Віленскую духоўную семінарыю. З 1921 г. у Радчыцку працаваў псаломшчык Пракаповіч Міхаіл, які ў 1894 г. скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Колькасць вернікаў Радчыцкага прыхода ў 1931 г. складала 6700 чалавек (1095 двароў).

Старое-Сяло.

Галоўная прыхадская царква была пабудавана з дрэва ў 1837 г. на сродкі прыхажан у гонар Святога Мікалая. Акрамя гэтай царквы ў прыходзе меліся яшчэ 3 філіяльныя цэрквы і 3 каплічкі. Да прыхода належылі вёскі Старое-Сяло, Вежыцы, Дрожын, Пярховічы. На тэрыторыі прыхода працавалі чатыры пачатковыя школы. Царкве належыла 100 дзесяцін зямлі. Агульны даход на 1931 год складаў 620 злотых. З 1923 г. настаяцелем прыхода з’яўляўся Шастаковіч Анатоль (1885 г. н.). У 1908 г. ён закончыў Мінскую духоўную семінарыю. З 1928 г. псаломшчыкам працаваў Іван Кірыеўскі (1891 г. н.). Ён скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Прыход налічваў 2747 вернікаў.

Столін

Галоўная прыхадская царква Успення Багародзіцы была пабудавана ў 1923 г. на сродкі войта Кірылы Сімановіча. Да прыхода належылі яшчэ 3 філіяльныя царквы (Рэчыца, Юнішча, Відзібор) і адна капліца. На тэрыторыі прыхода працавалі сямігадовая школа ў Століне і пачатковыя школы ў Рэчыцы, Відзіборы, Столінскіх хутарах. Прыходу належыла 103 дзесяціны зямлі. Да прыхода былі прыпісаныя населеныя пункты: Столін, Рэчыца, Юнішча, Відзібор, Церабішча, Крушын, Столінскія і Юнішчанскія хутары. З 1909 г. у Століне працаваў настаяцелем протаіерэй Радзялоўскі Леў. Ён скончыў Мінскую духоўную семінарыю. З 1929 г. ён з’яўляўся благачынным (дэканам) І Столінскай акругі. Псаломшчыкам з 1922 г. быў Леў Радзялоўскі. Колькасць прыхажан складала 4872 чалавекі.

Струга

Прыхадская царква Святога Мікалая была пабудавана ў 1876 г. на сродкі прыхажан. Да прыхода належылі вёскі Струга, Малыя Вікаравічы, Вялікія Вікаравічы, Будымле. На тэрыторыі прыхода меліся школы ў вёсках Струга і Вялікія Вікаравічы. У 1931 г. у іх навучалася 262 вучняў. Царкве належыла 50 дзесяцін зямлі. Зямля аддавалася пад апрацоўку сялянам на 1/3 частку ўраджаю. Агульны даход царквы на 1931 г. складаў 750 злотых. З 1929 г. настаяцелем прыхода быў Сакалоўскі Іван. Ён нарадзіўся ў 1897 г. у в. Кухчыцы Пінскага уезда. Скончыў Тульскую духоўную семінарыю ў 1917 г. Псаломшчыкам працаваў Васіль Табунько. На тэрыторыі прыхода ў 1931 г. пражывала 2890 праваслаўных.

Удрыцк

Да прыхода адносіліся вёскі Удрыцк, Жадэн, Мілягі, хутар Хоміч. Галоўная прыхадская царква ў гонар Нараджэння Багародзіцы была пабудавана ў 1714 годзе на сродкі прыхажан. У 1860 г. быў зроблены рамонт царквы. У прыходзе былі 2 філіяльныя царквы: на могілках у в. Удрыцк і ў в. Жадэн. Прыходу належыла 51 дзесяціна зямлі. Даход прыхода за 1931 г. склаў 450 злотых. Працавалі 2 пачатковыя школы ў Удрыцку і Жадэні. З 1935 г. настаяцелем у Удрыцку быў Мікалай Радзялоўскі. Ён нарадзіўся ў 1860 г. у сям’і святара. Скончыў у 1884 г. Мінскую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам працаваў Міхаіл Барысюк. У 1931 г. прыход налічваў 3058 вернікаў.

Церабяжоў

Да прыхода адносіліся вёскі Церабяжоў, Гарадзішча, Смародск, Тумен, Глінка. Свята-Ільінская прыхадская царква ў в. Церабяжоў была пабудавана ў 1872 г. на сродкі прыхажан. У 1928 г. быў праведзены рамонт царквы. У прыходзе мелася філіяльная царква ў в. Глінка, якая была пабудавана ў 1903 г. Церабяжоўскаму прыходу належыла 153 дзесяціны зямлі. Даход царквы за 1931 г. склаў 900 злотых. На тэрыторыі прыхода працавалі пачатковыя школы ў вёсках Церабяжоў, Гарадзішча, Смародск, Тумень і Глінка. Настаяцелем Свята-Ільінскай царквы з 1893 г. быў протаіерэй Рубановіч Вісарыён. Ён нарадзіўся ў 1859 г. у в. Марочна Пінскага уезда ў сям’і святара. У 1884 г. скончыў Мінскую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам-дыяканам у Церабяжове быў Мігай Мікалай. Ён нарадзіўся ў 1903 г. у сям’і святара. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю і з 1927 г. працаваў у Церабяжове. У 1931 г. на тэрыторыі прыхода пражывала 2536 праваслаўных.

Давыд-Гарадоцкая акруга

Аздамічы.

Да прыхода адносіліся вёскі Аздамічы, Альгомель, Мерлінскія Хутары, Луткі, Кароцічы, Талмачова. Галоўная прыхадская царква знаходзілася ў в. Аздамічы. У Альгомлі і Мерлінскіх Хутарах існавалі філіяльныя цэрквы. Настаяцелем прыхода быў Ніканор Катульскі з 1928 г. працаваў у Аздамічах. Ён закончыў у 1925 годзе Валынскую духоўную семінарыю. Псальмістам з 1932 г. працаваў Епіфаній Валашчук і меў ступень магістра багаслоўя. У прыходзе працавала 9 школ. У іх навучалася 570 вучняў. У прыходзе інавала царкоўнае брацтва (70 чалавек). Колькасць вернікаў у 1934 г. складала 4450 чалавек.

Альшаны

Да прыхода адносіліся вёскі Альшаны, Рамель, Сямігосцічы і Вялікае Малешава. Галоўная прыхадская царква Святой Параскевы Пятніцы знаходзілася ў вёсцы Альшаны. У Рамлі і Сямігосцічах існавалі філіяльныя цэрквы. У Вялікім Маляшаве была драўляная каплічка Святога Яна Багаслова. З 1923 г. настаяцелем прыхода быў Стэфан Каржанеўскі, які скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам з 1928 г. працаваў Ілля Лапін. На тэрыторыі прыхода працавала 5 школ. У 1930-х гг. у школах навучалася каля 1100 вучняў. Колькасць вернікаў складала 5750 чалавек.

Велямічы

Да прыхода адносіліся вёскі Велямічы, Альпень. Галоўны прыхадскі храм знаходзіўся ў в. Велямічы. У Альпені існавала філіяльная царква. Настаяцелем прыхода з 1914 г. быў Мікалай Юніцкевіч. З 1923 г. псаломшчыкам працаваў Іван Курнілеўскі. У прыходзе было 2 школы. У 1934 г. у іх навучалася 458 вучняў. У Альпені ў канцы 1920-х гг. была ўтворана уніяцкая парафія. У выніку чаго ва уніяцтва перайшло больш 200 чалавек. У 1934 г. у прыходзе налічвалася каля 3200 праваслаўных.

Давыд-Гарадок

На тэрыторыі прыхода мелася тры царквы ў Давыд-Гарадку: адна мураваная і дзве драўляныя. У вёсках Хорск, Харомск, Туры знаходзіліся капліцы. На тэрыторыі прыхода працавала 5 школ. Настаяцелем галоўнага прыхадскога храма ў Давыд-Гарадку быў протаіерэй Аляксандр Бялаеў. Вікарыем з 1926 г. працаваў Яўген Мірановіч. Дыяканам з 1918 г. працаваў Якаў Танканог. Дзмітрый Ласіцкі з 1919 г. працаваў псаломшчыкам. У прыходзе існавалі два хоры. У прыходзе існаваў "Кружок ревнителей православия” у які ўваходзіла каля 100 чалавек. У прыходзе пражывала каля 1050 праваслаўных.

Дубянец.

На тэрыторыі прыхода існавалі два храмы. Галоўная царква знаходзіцца ў вёсцы Дубянец. Філіяльная царква знаходзіцца ў вёсцы Беражное. На тэрыторыі прыхода працавалі чатыры школы. У іх навучалася 590 вучняў. Настаяцелем прыхода з 1925 года з’яўляўся Шпакоўскі Іван. Псаломшчыкам з 1930 года працаваў Феадосій Багатка. Пры царкве існаваў хор (15 чалавек). Да прыхода адносіліся вёскі Дубянец, Беражное, Бор-Дубянец, Магільнае, Ястрабель, Красны Бор і хутар Заліпнікі. У 1934 г. на тэрыторыі прыхода пражывала 3457 праваслаўных.

Лядзец.

Галоўны прыхадскі храм знаходзіўся ў в. Лядзец і быў пабудаваны ў гонар Вялікамучаніка Георгія. У 1928 – 1929 гг. царква была адрамантавана. На тэрыторыі прыхода была капліца ў вёсцы Угалец. Настаяцелем храма з 1927 г. быў Грыгорый Коршун. Ён скончыў Віленскую духоўную семінарыю і ў 1923 г. быў пасвячоны ў святары. Псаломшчыкам працаваў Грыгорый Самародскі, які ў 1931 г. скончыў Віленскае духоўнае вучылішча. Да прыхода належылі вёскі Лядзец, Угалец, Вялікія і Малыя Арлы. На тэрыторыі прыхода працавала 5 школ. Прыход налічваў 4477 вернікаў.

Плотніца.

Да прыхода адносіліся вёскі Плотніца, Беражцы, Асаўцы, Гальцы, Сіціцк, Варсынь, Асавая. Галоўная прыхадская Свята-Пакроўская царква знаходзілася ў Плотніцы. У 1934 г. царква была адрамантавана. У Беражцах існавала філіяльная царква. У Сіціцку і Гальцах былі капліцы. З 1921 г. настаяцелем прыхода быў Георгій Кебец, які скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Псальмістам з 1920 г. служыў Міхаіл Аналовіч. З 1933 г. дыяканам у Плотніцы служыў Георгій Юрашкевіч. У прыходзе дзейнічала 6 школ, у якіх у 1934 г. навучалася 876 вучняў. На тэрыторыі прыхода існавала рымска-каталіцкая парафія і касцёл у в. Асавая. Колькасць праваслаўных вернікаў у 1934 г. складала 5700 чалавек.

Рубель.

Да прыхода адносіліся вёскі рубель і Хотамель. У Рублі знаходзілася галоўная Свята-Міхайлаўская прыхадская царква. У вёсцы Хотамель была капліца Уздзвіжання Св. Крыжа. Настаяцелем прыхода быў Аляксандр Зазіркоўскі. У 1926 г. ён скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Псаломшчыкам з 1924 г. працаваў Мікалай Пыжэвін. На тэрыторыі прыхода дзейнічалі 2 школы, у якіх у 1934 г. навучалася 700 вучняў. Колькасць вернікаў у 1934 г. склала 3876 чалавек.

Стахава.

Дадзены прыход складаўся толькі з адной вёскі Стахава. Галоўная прыхадская Свята-Пакроўская царква была пабудавана ў 1887 г. Настаяцелем прыхода з 1927 г. быў Уладзімір Верыноўскі, які ў 1913 г. скончыў Мінскую духоўную семінарыю. З 1913 г. псаломшчыкам у Стахаве працаваў Сцяпан Крычэўскі. На тэрыторыі прыхода дзейнічала адна школа, у якой у 1934 г. навучалася 400 вучняў. На тэрыторыі прыхода пражывала 2400 праваслаўных.

Источники:

1.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 763.

2. ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 680.

3.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 682.

4.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 733.

5.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1.. Спр. 834.

6.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 885.

7.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 2926.

8.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 954.

9.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 955

10. ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 1199.

11.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 1200.

12.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 1201.

13.ДАБВ. Ф. 2059. Воп. 1. Спр. 2926..

14. ДАБВ. Ф. 2059. Воп. 1. Спр. 3089.

15. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Столінскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003.

16. Рэлігія і царква на Беларусі: Энц. даведнік: рэд. Пашкоў Г. П.і інш. – Мн.: БелЭнц., 2001.

17. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т./ Беларуская энцыклапедыя. - Мн.: Бел. энц. імя П. Броўкі, 1993 – 1998.

18. Jakimowicz R. Dawidgrуdek. Pińsk. 1939.

19. Mike Korżeniewicz. Chcialem żyć.-Canada.2002.

Автор статьи:Карповіч Аляксандр Валерыянавіч

Nзображение с сайта:science.basnet.by
Просмотров: 1941 | Добавил: legionnair | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 4
1 Александр Карпович  
0
Автором этой статьи являюсь я. Использовать её на данном сайте без ведома автора не хорошо (нарушение авторских прав).

3 legionnair  
0
Прошу прощения,добавил авторство.Если Вы против использования данного материала на моем сайте я его удалю.

2 Уладзімір  
0
Малайцы, што любіце свой край і прапагандуеце яго ў свеце.
Хацелася б запытацца, ці ёсць у Вас болей гістарычнай інфармацыі пра Белавушу?
Дзякуй!

4 legionnair  
0
Пока всё ,что нашел находится на сайте,трудно найти что-то интересное когда живешь за 100км от Столинского района, как буду там,попробую что-нибудь интересное найти wink

Имя *:
Email *:
Код *: