Праваслаўе на тэрыторыі Століншчыны мела даволі сталую гісторыю і з’яўлялася самай вялікай па колькасці вернікаў канфесіяй. З уключэннем Століншчыны ў склад ІІ Рэчы Паспалітай тутэйшыя праваслаўныя абшчыны сталі часткай Польскай праваслаўнай царквы і ўваходзілі ў Палескую епархію з цэнтрам у Пінску. Сам жа павет падзяляўся на два благачынні (дэканаты): Столінскі і Давыд-Гарадоцкі. У Столінскае благачынне ўваходзіла 16 прыходаў (парафій), у Давыд-Гарадоцкае – 9 прыходаў. Трэба адзначыць, што большасць прыходаў акрамя галоўнай прыходскай царквы, дзе пастаянна знаходзіўся настаяцель, мелі па 1-2 філіяльныя царквы ці каплічкі у суседніх вёсках. Праваслаўная царква і духавенства традыцыйна выконвала сярод мясцовага насельніцтва выхаваўчую функцыю, як і ў царскія часы. Праваслаўныя святары выкладалі рэлігію ў школах на тэрыторыі свайго прыхода. А там, дзе пражывала значная частка каталіцкага ці ўнніяцкага насельніцтва, гэтую функцыю яны выконвалі разам з каталіцкім ці уніяцкім духавенствам. Так, Мечыслаў Каржэневіч у сваёй кнізе „Chcialem żyć!” ўспамінае, што падчас свайго навучання ў пачатковай школе в. Дубай "па серадам рэлігію прыходзіў выкладаць ксёндз, а ў пятніцу для праваслаўных рэлігію выкладаў бацюшка” .
Каб убачыць, якой была перавага праваслаўнай царквы, які ўплыў яна мела на мясцовае насельніцтва, можна звярнуцца да канфесійнай статыстыкі 1920 - 1930-х гг. (дадатак №1)
Штат праваслаўнага духавенства на тэрыторыі павета быў больш пастаянным, чым у каталіцкіх прыходах. У розныя часы ў 1920 – 1930-я гг. тут працавалі святары: протаіерэй Леў Радзялоўскі (Столін), протаіерэй Аляксандр Бялаеў і а. Міхаіл Шалковіч (Давыд-Гарадок), а. М. Нікіцюк (Гарадная), а. М. Мігай (Аздамічы), а. Ян Рэзановіч (Рубель), а. Ю. Радзялоўскі (Альманы), а. Д. Перапечын (Радчыцк), а. В. Якубовіч (Дубай), а. В. Рубановіч (Церабяжоў) і інш. (дадатак №2)
Акрамя святара пры царкве быў псаломшчык. Вельмі многа было зроблена для пашырэння харавога спеву. Даволі вялікія хоры меліся ў Альшанах (36 чалавек), Аздамічах (29 чалавек), Рублі (25 чалавек) і інш. У некаторых прыходах былі створаны брацтвы ці "кружки ревнителей православия”, а менавіта ў Аздамічах (70 чалавек), Альшанах (10 чалавек) .
У кожным прыходзе святар пільна сачыў за маральным станам сваёй паствы, вялася статыстыка наведвання цэркваў, колькасці ўдзеленых шлюбаў, хрышчэнняў і г. д. У сярэднім у прыходах адбывалася ад 100 да 200 хрышчэнняў, каля 50 шлюбаў у год. Што тычыцца наведвання царквы, то па статыстыцы на 1933 г. у час пасхальных святаў у Рублі на богаслужэнні было каля 2000 чал., у Рухчы – 1000 чал., у Жадэні – 3000 чал., у Велуні – 1000 чал., у Рэчыцы – 850 чал. і г. д. Лічбы сведчаць аб тым, як былі прывязаны жыхары павета да царквы. Але ж трэба адзначыць, што не ўсюды назіралася такая сітуацыя. Так, настаяцель Аздаміцкага прыходу а. М. Катульскі ў справаздачы ў Пінскую кансісторыю за 1934 г. піша: "В деревнях Лутки, Коротичи, Толмачево есть много тех, которые потеряли всякую связь с церковью и вообще не имеют отношения к церковной жизни. Повлиять на них трудно. Их нельзя зазвать в церковь и на мысль собрания.”
У рэлігійна-маральным плане называюць свае прыходы дрэннымі а. Ян Шпакоўскі з Дубянца і а.Мікалай Юніцкевіч з Веляміч. Першы - па прычыне таго, што на тэрыторыі яго прыхода з’явілася многа баптыстаў, другі - з-за таго, што ў Альпені, дзе знаходзілася філіяльная праваслаўная царква, палова вёскі перайшла ва ўніяцтва. Прычыны такога разгортвання падзей відавочныя: мала ўдзялялася ўвагі з боку праваслаўнага духавенства для прыхажан, асабліва ў філіяльных цэрквах. З-за значнай аддаленасці многіх вёсак насельніцтва не магло ці проста не хацела наведваць царкву.
Акрамя духоўнага жыцця, праваслаўнае духавенства прымала ўдзел і ў сацыяльным, і ў палітычным, і ў эканамічным жыцці павета. Праваслаўная царква, дарэчы, як і каталіцкая, з’яўлялася буйным землеўласнікам на тэрыторыі павета. Да кожнага прыхода належылі значныя зямельныя надзелы. Так, Радчыцкі прыход меў 116 дзес. зямлі, Столінскі – 103 дзес., Церабяжоўскі – 153 дзес., Высоцкі – 183 дзес. і г. д. Адна частка гэтых зямель апрацоўвалася клірам, другую частку арандавалі прыхажане.
Па-рознаму адносіліся праваслаўныя святары да польскіх уладаў. Частка духавенства, асабліва больш старэйшага ўзросту, была прарускай арыентацыі і лічыла існуючую сістэму пагрозлівай для "спрадвечна рускіх зямель”. Сапраўдным ідэалам дзяржаўнага ладу яны лічылі расійскае самадзяржаўе, калі праваслаўе з’яўлялася састаўной часткай афіцыйнай дзяржаўнай ідэалогіі. У той жа час у ІІ Рэчы Паспалітай праваслаўе страціла свой уплыў на палітычнае і грамадскае жыццё, а польскія ўлады ўсяляк стараюцца паменшыць яго ўплыў на насельніцтва. Такія думкі прасочваюцца ў "Звароце” царкоўнага будаўнічага камітэта г. Століна і протаіерэя Льва Радзялоўскага ад 27.10.1929 г.:
«Дорогие братья и сестры во Христе.
Сейчас мы живем в Польше, оторванные от нашей Матери России.
Место Столин находится в Польше и является поветовым городом, но мы утратили нашу святыню, отстроенную нашими трудами и пожертвованиями. В настоящий момент можно сказать, что мы живем без церкви. В отдалении от города есть маленькая церковь на кладбище, которая в праздники не вмещает и 10-й части верующих. Это означает прихильность до веры наших отцов и прадедов, православной веры.
В настоящий момент очень трудно отстроить церковь, которая бы напоминала нам бывшую ранее. Мысль эта давно возникла, но не хватает денег с одной стороны и с другой стороны, препятствия, которые нам создает польское правительство, по причине возвращения нас всех в католицизм, не дает нам начать эту работу. Жизнь православных в Польше обтяжена большими налогами, что не позволяет выделять средства на строительство церкви. Обращаю свои молитвы и просьбы к вам, братья и сестры по вере, помогите в нашем святом деле – восстановлении церкви в Столине, Полесской епархии, Полесского воеводства (в Польше). Все ваши пожертвования будут приняты с большой благодарностью. Господь Бог поблагословит труд восстанавливающих Его дом. »
Была і другая частка духавенства, якая лаяльна адносілася да Польшчы і той палітыкі, якую праводзілі польскія ўлады на Крэсах. Вельмі добра гэта бачна ў лісце парваслаўнага святара а. Яна Якубовіча да столінскага павятовага старасты:
"Ваше Великородие, Высокоуважаемый Господин Староста. Простите великодушно, что обращаюсь к Вам не на польском языке, ввиду опасения, что не в состоянии буду правильно выразить свою мысль. Дело в том, что в Давид-Городке открывается место священника, а это было моею давнею мечтою, и приход этот был мне обещан еще в 1921 г., но Пинский – Новогрудский епископ Пантелеймон обманул меня. Вам конечно известно, что я был выселен из Дубоя, выселение это я считаю незаслуженным для себя, но как интелигентный человек счел нужным выехать на страдания в уезд мне неизвестный с жителями баптистского толка. Проверяя же свои душпастырские действия, я не находил у себя никакого преступления в нелояльности к Польше, к ее культуре. И мне как всякому человеку было неприятно подобное выселение.
В настоящий момент обращаюсь к Вам, Высокоуважаемый Господин Староста, с покорнейшею просьбой разрешить мне поселиться в Давид-Городке, забыть все, что произошло, я же со своей стороны так же буду рад, если польское общество еще раз убедится в моей лояльности и убедится в моих честных пастырских действиях на поддержку культуры Польской Республики. Буду искренне благодарен Вам, если Вы попросите от Господина Воеводы разрешение мне вернуться в Столинский уезд и с Вашей стороны не будет препятствий на перемещение меня в Давид-Городок. Не откажите в милости почтить меня Вашим ответом.
Прошу искреннее извинение, что утруждал ваше внимание и прошу разрешения остаться Вашим покорным слугой.”
Польскія ўлады таксама добра адносіліся да лаяльнага духавенства. Многія лаяльныя святары ўваходзілі ў органы мясцовага самакіравання. А да нелаяльнага духавенства адносіны былі дрэнныя. Часта праваслаўныя святары адчувалі перашкоды з боку ўладаў у сваёй душпастырскай дзейнасці. З-за гэтага яны не згаджаліся служыць богаслужэнні ў дзяржаўныя святы ІІ Рэчы Паспалітай. Так, у 1930 г. у Радчыцку настаяцель а. Якуб Шэрэмет адмовіўся служыць службу, спасылаючыся на рамонт царквы. У той жа дзень богаслужэнні ў інтэнцыі Польскай Рэспублікі не былі адслужаны ў Аздамічах, Бярозаве і інш. Тады ж святочныя службы адбыліся ў Плотніцы, Стахаве, Вайткевічах. У Перабродах богаслужэнне адбывалася з удзелам вялікай колькасці мясцовага насельніцтва, а пасля службы ўсе разам спявалі гімн "Boże coś Polskę”.
Адносіны праваслаўнага духавенства і праваслаўнага насельніцтва да прадстаўнікоў іншых веравызнанняў таксама былі розныя. Асабліва негатыўна праваслаўнае духавенства ставілася да уніятаў і прадстаўнікоў розных пратэстанцкіх накірункаў, бо, менавіта, у гэтыя рэлігійныя арганізацыі назіраўся пераход часткі праваслаўнага насельніцтва, незадаволенага дзейнасцю праваслаўных святароў. Па прычыне таго, што каталіцкі касцёл не меў шырокага распаўсюджвання на тэрыторыі павета, праваслаўнае духавенства не бачыла ў ім такой пагрозы, як ва уніяцтве ці пратэстантызме. Даволі часта ішло наладжванне кантактаў з каталіцкім духавенствам. Так, у 1935 г. протаіерэй Леон Радзялоўскі рапартаваў Палескаму епіскапу:
"Дня 7 июля этого года приезджает в Столин Пинский католический епископ Букраба. Комитет по организации встречи этого гостя, выбрал меня как представителя православной церкви вместе с равином Перловым для принятия участия в первой встрече и коротком приветствии. Думаю, что буду приглашен в воскресенье на завтрак. Как помню, было распоряжение избегать таких встреч. Но может сейчас относительно епископа Букрабы все по-другому. Прошу Ваше Святейшество выслать ответ до 7 июля.”
Як бачна, праваслаўныя святары знаходзілі розныя спосабы, каб павялічыць аўтарытэт сваёй царквы і свой уласны аўтарытэт сярод мясцовага насельніцтва. Нягледзячы на тое, што ў ІІ Рэчы Паспалітай дзяржаўнай рэлігіяй з’яўлялася каталіцтва, тут, на Століншчыне, польскім уладам прыходзілася лічыцца з праваслаўнай царквой як традыцыйнай канфесіяй Крэсаў.
Источники:
1.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 763.
2. ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 680.
3.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 682.
4.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 733.
5.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1.. Спр. 834.
6.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 885.
7.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 1. Спр. 2926.
8.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 954.
9.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 955
10. ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 1199.
11.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 1200.
12.ДАБВ. Ф. 2003. Воп. 2. Спр. 1201.
13.ДАБВ. Ф. 2059. Воп. 1. Спр. 2926..
14. ДАБВ. Ф. 2059. Воп. 1. Спр. 3089.
15. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Столінскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003.
16. Рэлігія і царква на Беларусі: Энц. даведнік: рэд. Пашкоў Г. П.і інш. – Мн.: БелЭнц., 2001.
17. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т./ Беларуская энцыклапедыя. - Мн.: Бел. энц. імя П. Броўкі, 1993 – 1998.
18. Jakimowicz R. Dawidgrуdek. Pińsk. 1939.
19. Mike Korżeniewicz. Chcialem żyć.-Canada.2002.
Автор:Карповіч Аляксандр Валерыянавіч
Брэст 2008
Изображение с сайта:science.basnet.by