Суббота
30.11.2024
12:24
Наш опрос
Как вы проводите свое свободное время?
Всего ответов: 534
Статистика

Онлайн всего: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
«  Декабрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Погода
GISMETEO: Погода по г.Столин
Архив записей
Ucoz
Объявления

STOLIN.UCOZ.RU

Главная » 2010 » Декабрь » 2 » Знiчкi Айчыны
18:27
Знiчкi Айчыны

А да кнігі "Давыд-Гарадок. Час і людзі” прадмову напісаў археолаг Пётр Лысенка, які назваў мясцовага даследчыка "Герадотам Палескага краю”. Чытаю з тае прадмовы: "Невялічкі Давыд-Гарадок падараваў беларускай культуры паэта Леаніда Дранько-Майсюка, пісьменнікаў Георгія Марчука і Уладзіміра Глушакова, пісьменніка, кінарэжысёра і сцэнарыста Міхаіла Шэлехава (дарэчы, сына Міхася Уладзіміравіча Шэлехава) і мастака Уладзіміра Уродніча, скульптара Аляксандра Дранца, народнага скульптара малых формаў Уладзіміра Казелку. Цяпер да ліку славутых землякоў давыдгарадоццы з поўным правам могуць далучыць і свайго земляка — гісторыка Міхаіла Шэлехава, свайго, мясцовага Герадота і летапісца…” Падрабязна расказваючы пра гістарычныя вехі Давыд-Гарадка, Міхась Уладзіміравіч мала спыняецца на лёсах ураджэнцаў палескай старонкі. Гэта ўвогуле і зразумела, бо краязнавец мяркуе зрабіць працяг даследавання. І тады ўжо, спадзяёмся, чытач адкрые перад сабою многія цікавыя і адметныя біяграфіі землякоў. А людзі ж тут і сапраўды павінны нараджацца асаблівыя, да навук і мастацтва схільныя. Як жа іначай можа здарыцца ў горадзе, перапоўненым кветкамі?! Вось і ў Міхася Шэлехава чытаем пра родную старонку: "Здавён пераходзіць з пакалення ў пакаленне ў Давыд-Гарадку нейкая дзіўная, паўднёвая любоў да гародніны, кветак, да раскошы зямлі. Ды і самі сядзібы ў гарадчукоў — узор практычнасці і высокай культуры.

Умельства ў гарадчукоў не тутэйшае. Адкуль яно? Першае, што прыходзіць у галаву — гэта ўплыў Захаду, ад рыцарскай культуры Еўропы, якая ў эпоху Рэнесансу засадзіла замкі і манастыры багатымі садамі і кветнікамі. Культ ружы быў у Еўропе выключна высокім, Рыцары Пунсовай і Белай Ружы біліся ў войнах не адно дзесяцігоддзе.

Але ж захапленне кветкамі ў Еўропе таксама не тутэйшае — вырошчваць сады і кветкі навучылі еўрапейцаў маўры (арабы): спачатку Іспанію, а потым і іншых.

Давыд-Гарадок — адзіны кветкавы горад у рэспубліцы. Ад гарадчукоў і суседнія вёскі навучыліся кветкаваму "рамяству”.
Кветкі ў Гарадку — не тутэйшыя. Як і ў Іспаніі без маўраў, так і тут без уплыву гасцей не абышлося. Толькі ў Давыд-Гарадку ўсё было куды прасцей. 

Гэтаму умельству навучылі гараджан Давыд-Гарадка далёкія і нечаканыя госці — крымчакі з сонечнай Таўрыі, якія сталі для некаторых жыхароў і продкамі, даўшы ім сваю кроў, свой характар і сваё прозвішча. І той, хто, падчас жартуючы, назаве гарадчука татарынам, мае рацыю: нярэдка і сёння тут можна сустрэць смуглявую прыгажуню з паўднёвым абліччам…” І ў назвах твораў пісьменнікаў, якіх выпеставаў-выгадаваў Давыд-Гарадок, прысутнічае кветкавая біяграфія радзімы. Уладзімір Глушакоў напісаў аповесць "Насенне”. Георгій Марчук — раман "Кветкі правінцыі”. Учытаемся ў назвы вершаў Леаніда Дранько-Майсюка — "Я ведаю цябе ад хрызантэм…”, "Да кветак не хінуўся я ў маленстве…”

Але Давыд-Гарадок — радзіма не толькі паэтаў і мастакоў. У Кіеве жыве і працуе кандыдат тэхнічных навук Анатоль Аляксеевіч Антанюк, які закончыў першую Давыд-Гарадоцкую СШ. А ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце працуе ўраджэнец Давыд-Гарадка кандыдат філасофскіх навук Мікалай Фёдаравіч Белавус. Між іншым, цікава, што і згаданы Анатоль Антанюк, і яго пазнейшы па выпуску са школы зямляк таксама кандыдат навук Іван Грычык — абодва выпускнікі Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута. У Маскоўскай Лесатэхнічнай акадэміі працаваў давыд-гарадчанін кандыдат тэхнічных навук Мікалай Кандрацюк. Свой сур’ёзны след у гісторыі беларускай навукі пакінуў і доктар тэхнічных навук, спецыяліст у галіне парашковай металургіі Вячаслаў Капцэвіч. У Беларускім дзяржаўным універсітэце добра ведаюць доктара тэхнічных навук Аляксандра Ключнікава. Займаецца ён распрацоўкай вырабаў спецыяльнай электронікі. Цяпер, праўда, працуе ў Віцебскім тэхналагічным інстытуце. Калі з часам у Давыд-Гарадку заснуюць музей, прысвечаны землякам-навукоўцам, то абавязкова асобнае месца ў яго экспазіцыі адвядуць біяграфіі кандыдата тэхнічных навук, вайсковага вучонага Мікалая Комара, а таксама доктара тэхнічных навук Мікалая Матусевіча (на вялікі жаль, ён ужо пакінуў гэты свет. Доўгі час рупіўся на навуковай ніве ва Украіне). З Давыд-Гарадка — і кандыдат хімічных навук Павел Матусевіч, які пэўны час загадваў лабараторыяй хімічнага факультэта БДУ. У Белградзе жыве доктар ветэрынарных навук Васіль Румен, які закончыў першую Давыд-Гарадоцкую СШ. А ў Мінскім медуніверсітэце загадвае кафедрай доктар медыцынскіх навук Рыгор Рычагоў. І пачынальнік тэарэтычных даследаванняў дынамікі лазернай генерацыі святла ў Беларусі доктар навук Андрэй Самсон — таксама з палескага гарадка. 

Проста нельга не згадаць родных братоў Міхаіла, Рыгора, Уладзіміра і Яўгена Шапецькаў, якія ўсе дружна пайшлі ў медыцынскую навуку. Абаранілі кандыдацкія дысертацыі. А Яўген Мікалаевіч стаў ужо і доктарам медыцынскіх навук, працуе ў Кіеўскім медуніверсітэце. Вось з каго браць прыклад сучаснай моладзі!

Мяркую, што з часам сапраўды ў знак добрай памяці пра сваіх слаўных землякоў зробяць у Давыд-Гарадку адмысловы музей. Ужо дзеля таго, каб ведаў свет, што ў гэтай старонцы выраслі людзі з багатымі на падзеі, здабыткі няўрымслівымі біяграфіям
і.

Алесь Карлюкевіч
Паштоўка з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава
Просмотров: 1115 | Добавил: legionnair | Рейтинг: 5.0/2
Всего комментариев: 2
1 salo  
0
Вось бы зладзіць такую сустрэчу-канферэныю й сабраць усіх вышэйуказанных асобаў!!

2 legionnair  
1
это точно)) biggrin

Имя *:
Email *:
Код *: