Понедельник
29.04.2024
07:53
Наш опрос
Как вы проводите свое свободное время?
Всего ответов: 534
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
«  Октябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Погода
GISMETEO: Погода по г.Столин
Архив записей
Ucoz
Объявления

STOLIN.UCOZ.RU

Главная » 2010 » Октябрь » 30 » Славуты беларускі род Алешаў
19:08
Славуты беларускі род Алешаў

Вёска Беражное, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць. Гэтая вёска стаіць на беразе рэчкі Гарынь, таму і завецца так, што стаіць на беразе. Сама гэтая рэчка пачынаецца на Украіне, яе працяжнасць 659 км, упадае яна ў Прыпяць, а там – у Дняпро і Чорнае мора. Так што, людзі маглі сюды прыйсці з Чорнага мора, а можа, нават, і з Дунаю. 

У летапісы Беражное патрапіла ў 1508 годзе. Належыла яно на той час пінскаму і дывыдгарадзецкаму князю Фёдару Яраслававічу. У 1508 годзе ён піша грамату, якая захавалася ў архівах па сённяшні дзень. У ёй сказана, што ён разам са сваёй княгіняю жалуюць сяло Беражное Алешу Пятровічу. З таго часу Беражное належыла гэтаму слаўнаму роду аж 4 стагоддзі.

Прозвішча сваё Алешы атрымалі ад заснавальніка роду Аляксандру. Звалі Алешу Аляксандр, але мянушка Алеша прыжылася, таму што ў дзяцінстве яго звалі ласкава «Алеша». Гэты Аляксандр, заснавальнік роду, быў жанаты з Аленай з роду Макасей. У іх нарадзіўся сын Хведар. Ён стаў сакратаром у самаго караля Казіміра. Хведар быў жанаты з Ганнай Астражэўскай і ў іх нарадзіўся сын Пятро, які стаў легендай усяго роду Алешаў.

Калі на ВКЛ напалі крымскія татары, то Пятро разам з астатнімі мазырскімі хлапцамі выступіў на бой з татарамі і разам з імі змагаўся, біўся. Але быў паранены і патрапіў у палон. Крымскі пан убачыў, які добры ваяка Алеша і захацеў, каб той перайшоў на яго бок і адрокса ад хрысціянства. Пятро наадрэз адмовіўся. Калі яго вялі на смерць, ён ускрыкнуў: «Усе мы не памром». Гэтыя словы сталі дэвізам усяго роду Алешаў.

Напачатку Алешы былі праваслаўнымі, потым уніятамі, а пасля сталі каталікамі. Які першы храм яны тут пабудавалі – не вядома. У 1884 годзе ў Беражном паўстала царква. З’яўленне гэтай царквы вельмі цікавае.

Фёдар Рыгоравіч Савіцкі, жыхар вёскі:
Была вёска за ракою, там стаяў храм, жылі людзі. Адзін дзядька захварэў і анямеў. Яму нехта падказаў, каб ён падпаліў царкву і тады вернецца да яго голас. Ён так і зрабіў. Жыхары вёскі думалі, што рабіць. І вырашылі купіць царкву ў суседняй вёсцы і перавезці ў Беражное. Сталі дабудоўваць, так і стаіць царква.

Ёсць тут вёска Беражное, ёсць Старое Беражное, а ёсць і новае Беражное. Гэтае Новае Беражное знаходзіцца ў кіламетры ад вёскі. Заснаваў яго дванадцаты з уладальнікаў Беражнога – Антоній-Цэзар Алеша. Ён служыў у расійскім войску, быў афіцэрам. Калі пайшоў у адстаўку, то вярнуўся на роднае свае Палессе. 

Цэзар Алеша жыў у дзядоўскай хаце і тут у яго прачнулася цяга да сельскай гаспадаркі. Ён пачынае праводзіць тут гаспадарчыя рэформы. А там, дзе зараз Новае Беражное, ён распрацоўвае лес і займаецца жывёлагадоўляй. Будуе гаспадарчыя пабудовы, садзіць сад і закладае парк. 

Цэзар Алеша быў добры гаспадар і калі было паўстанне Каліноўскага, то да яго ў Беражное прыяджалі сябры. Вялі тут размовы аб паўстанні і казалі, што пара пачынаць. Але Цэзар Алеша казаў, што яшчэ рана, што няма з чым выходзіць. Але хлопцы яго не слухалі, таму што яны гарэлі жаданнем хутчэй вызваліць сваю бацькаўшчыну ад царскага іга і хутчэй зрабіць яе незалежнай. 

Калі пачалося паўстанне, то Алеша не пайшоў з паўстанцамі ў лес. Але ён не кінуў сяброў. З Беражнога ён адпраўляў паўстанцам у лес цэлыя абозы з правіантам. А калі паўстанне было задушана і калі ў яго сяброў, паўстанцаў, канфіскоўвалі маёнткі, то ён іх выкупляў і вяртаў сем’ям паўстанцаў. А тым хлапцам, якія не патрапілі ў палон і хаваліся ад царскіх улад, ён памагаў выехаць за мяжу.

Цэзар-Антоній быў жанаты з Аляксандрай Ордай. У Беражном у іх нарадзілася 11 дзетак. Канешне, такой вялікай сям’і патрэбна вялікая хата. Таму Цэзар будуе у Новым Беражным шыкоўны палац. У гэтым палаце захоўваўся сямейны архіў, тут была вялізная калекцыя абразоў, на сценах віселі сямейныя партрэты Алешаў. Гэтая сядзіба канца XIX стагоддзя адзіная на ўвесь Столінскі раён. На вялікі жаль, па ёй гуляюць не турысты, а вецер. 

Цэзар Алеша даў сваім дзецям добрую адукацыю і яшчэ пры жыцці падзяліў свае маёнткі паміж дзеткамі. Старое Беражное дасталася малодшаму сыну, а новае – старэйшаму Канстанціну. Канстанцін вучыўся ў Германіі і там атрымаў дыплом матэматыка-астранома. І калі вярнуўся на Радзіму, то займаўся сельскай гаспадаркай, а таксама і навукамі. Тут у яго была абсерваторыя, а на балконе ў яго стаяў тэлескоп.

Недалёка ад палаца захаваўся і бровар. Пасля Алешаў, калі сюды прыйшла саветская ўлада, тут працягвалі гнаць спірт і пад час Другой сусветнай вайны тут стаяў нямецкі гарнізон і немцы гналі спірт. А ў Бержаном быў яшчэ другі завод Алешаў, дзе немцы выраблялі масла. Калі тут з’явіліся партызаны, то маслазавод узарвалі, а вось спіртзавод чапаць не сталі. Гэты завод працуе і па сённяшні дзень.

Гістарычная даведка
Юрый Карлавіч Алеша (1899 -1960 гг.) са старажытнага беларуса-шляхецкага роду. Руска-саветскі пісьменнік. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Адэссе, дзе і пачалася літаратурная дзейнасць. Уваходзіў у калектыў паэтаў. З 1922 году жыў і працаваў у Маскве. У 1924 годзе напісаў раман-казку «Тры таўстуны». У 1927 годзе раман «Завес», па якім была пастаўлена п’еса ў тэатры Вахтангава. У 1931 напісаў п’есу «Спісак благадзеянняў». У 1934 годзе кінап’есу «Строгий юноша». У тым жа годзе выступіў на з’ездзе пісьменнікаў з пакаяльнай прамовай, у якой абяцаў вызваліцца ад сумненняў. Пасля гэтага выступу нічога не пісаў. Паслся смерці ў 1961 годзе выйшла яго кніга «Ни дня без строчки», дзе сабраны дзённікі і аўтабіяграяічныя запісы.

Бацька Юрыя Алешы нарадзіўся недалёка ад Беражнога. Пазней ён маёнтак прадаў і разам з сям’ёй выехаў у Расію. Але бацькі Юрыя не смаглі прыжыцца на чужбіне і вярнуліся на Беларусь. Прўда, не на Палессе, а ў Гродна. Там яны і жылі да апошніх дзён свайго жыцця. А вось сын іх нарадзіўся ў Рассіі, там і застаўся жыць. Казаў, што прыедзе на зямлю сваіх прадзедаў, але гарэлка, якая часта падводзіць людзей, падвяла і яго. Ён памёр так і не пабываўшы на зямлі сваіх продкаў.

Калісьці на беразе рэчкі Гарынь былі радавыя могілкі Алешаў, а побач і сялянскія могілкі. За саветскім часам гэтыя могілкі распахалі пад поле. А радавыя пліты былі разабраны на падмуркі. Захавалася толькі адна радавая пліта з роду Алешаў, гэта пліта шляхціча Караля Алешы.

Нашы продкі ў пачатку, канцы вёскі, а таксама на скрыжаванні дарог, ставілі крыжы, як абярэгі. У Беражном таксама стаяць крыжы, але яны вельмі асаблівыя, зроблены мясцовымі майстрамі. Калісьці аўтар «Трох Таўстуноў» сказаў: «Хай будзе свет прыгожым без мяне». Няхай сядзіба Алешаў будзе адрэстаўравана і стане ўпрыгожваннем Століншчыны, Палесся і ўсёй Беларусі. Бо такую гісторыю мы павінны зберагаць.

Источник:ctv.by


Просмотров: 1135 | Добавил: legionnair | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: