Шаноўныя сябры!
Краязнаўцы і
экскурсаводы, гісторыкі і архітэктары, настаўнікі і супрацоўнікі музеяў,
грамадскіх арганізацый, турфірмаў,
раённых аддзелаў культуры!
20 – 21
красавіка ў Беларусі адбудзецца чарговы «Фэст экскурсаводаў». Ён прымеркаваны
да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў,
які па ініцыятыве ЮНЭСКА вось ужо 30 год адзначаецца 18 красавіка.
"Фэст
экскурсаводаў” узнік у 2009 годзе з мэтай "пасябраваць” людзей з помнікамі,
пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з
тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень. У свядомасці чалавека
часта жыве ўяўленне, што калі ты жывеш у нейкім месцы, то значыць ўсё пра яго
ведаеш - і нічога цікавага побач няма. І менавіта ў гэтым хаваецца прычына занядбанасці
шмат якіх гістарычных будынкаў. "Адкрыць вочы” мясцовым – вось што можа
паспрыяць захаванню і адраджэнню таго ці іншага помніка!
«Фэст
экскурсаводаў» - гэта шэраг бясплатных экскурсій па небанальных мясцінах і
тэмах, якія будуць праведзеныя на працягу 2 дзён па розных кутках Беларусі.
Кожны год мы спрабуем данесці інфармацыю пра бясплатныя экскурсіі менавіта да
жыхароў тых раёнаў і вуліц, дзе яна будзе адбывацца.
«Фэст
экскурсаводаў» - гэта адкрытая акцыя.
Мы звяртаемся да
краязнаўцаў і экскурсаводаў – прапануйце свае цікавыя пешаходныя маршруты.
Падрыхтуйце тэму, якой вам даўно карцела раскрыць, але не было на яе
камерцыйнага заказу. Ахвяруйце некалькімі гадзінамі, каб падзяліцца сваімі
ведамі з тымі, хто хацеў бы больш даведацца пра родныя мясціны.
Мы
шукаем актыўных людзей у абласных і раённых цэнтрах, для дапамогі ў арганізацыі
сваіх міні- (а можа і не міні) Фэстаў у рэгіёнах. У Мінску за 2 дні праводзіцца
больш за 30 экскурсій. Нам бы хацелася, каб іншыя гарады Беларусі не адставалі
ў гэтай справе.
Будзем
радыя бачыць сярод удзельнікаў Фэста і турыстычныя прадпрыемствы. Дадайце ў
агульны спіс сваю бясплатную экскурсію! Гэта дазволіць большай колькасці людзей
даведацца нешта новае, а вам зробіць неблагую рэкламу.
У гэтым
годзе ў межах Фэста будуць распрацаваныя і праведзеныя экскурсіі для людзей з
абмежаванымі магчымасцямі ў Мінску.
Мы
паспрабуем раскрыць тэму, якую ў якасці «гадавой» прапанаваў міжнародны камітэт
ICOMOS – ахова помнікаў адукацыі.
Будзе
павялічана колькасць экскурсій на веласіпедах і для самых маленькіх дзяцей.
Дый шмат
чаго яшчэ цікавага...
Мы
адкрытыя да супрацоўніцтва і чакаем новых удзельнікаў з цікавымі ідэямі.
Аргкамітэт
«Фэста экскурсаводаў 2013»: ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», ГА «Беларуская
асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў», інтэрнэт-партал «Holiday.by»,
краязнаўчы клуб «Дыярыуш» (БДПУ імя М. Танка), турыстычная фірма «ТандэмТур»