Понедельник 20.05.2024 09:39 |
Приветствую Вас Гость Главная | Регистрация | Вход | RSS |
Статистика |
---|
Онлайн всего: 1 Гостей: 1 Пользователей: 0 |
Погода |
---|
|
Объявления |
---|
|
|
STOLIN.UCOZ.RU
Главная » 2010 » Декабрь » 12
Структура праваслаўнай царквы на тэрыторыі Столінскага павета падзялялася на 2 акругі (благачынні): Столінскую і Давыд-Гарадоцкую. Гэтыя 2 акругі ўваходзілі ў склад Палескай епархіі з цэнтрам ў Пінску. Першая акруга з цэнтрам ў Століне налічвала 16 прыходаў: Столін, Белавуша, Дубай-Зарэчны, Гарадная, Радчыцк, Струга, Альманы, Церабяжоў, Бухлічы, Старое-Сяло, Удрыцк, Азёры, Велунь, Вайткевічы, Высоцк, Бярозава (апошнія 7 прыходаў знаходзяцца цяпер на тэрыторыі Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці, Украіна). Другая акруга з цэнтрам у Давыд-Гарадку налічвала 9 парафій: Давыд-Гарадок, Дубянец, Лядзец, Альшаны, Аздамічы, Велямічы, Плотніца, Рубель, Стахава. Кожная парафія акрамя галоўнай парафіяльнай царквы мела некалькі філіяльных цэркваў і каплічак, якія не мелі свайго святара. Гэтыя прыходы абслугоўваў святар галоўнага прыхода. Столінская акруга. Азёры. Да прыхода адносіліся вёскі Азёры і Шахі. Прыхадская Свята-Пакроўская царква была пабудавана ў 1786 г. за сродкі прыхажан. У 1898 г. адбыўся рамонт царквы. Царкве належала 49 дзесяцін зямлі. Зямля апрацоўсвалася прыхажанамі пад 1/3 ураджаю. Даход за 1931 г. склаў 200 злотых. На тэрыторыі прыхода працавала
...
Читать дальше »
Просмотров: 1953 |
Добавил: legionnair |
Дата: 12.12.2010
|
|
Праваслаўе на тэрыторыі Століншчыны мела даволі сталую гісторыю і з’яўлялася самай вялікай па колькасці вернікаў канфесіяй. З уключэннем Століншчыны ў склад ІІ Рэчы Паспалітай тутэйшыя праваслаўныя абшчыны сталі часткай Польскай праваслаўнай царквы і ўваходзілі ў Палескую епархію з цэнтрам у Пінску. Сам жа павет падзяляўся на два благачынні (дэканаты): Столінскі і Давыд-Гарадоцкі. У Столінскае благачынне ўваходзіла 16 прыходаў (парафій), у Давыд-Гарадоцкае – 9 прыходаў. Трэба адзначыць, што большасць прыходаў акрамя галоўнай прыходскай царквы, дзе пастаянна знаходзіўся настаяцель, мелі па 1-2 філіяльныя царквы ці каплічкі у суседніх вёсках. Праваслаўная царква і духавенства традыцыйна выконвала сярод мясцовага насельніцтва выхаваўчую функцыю, як і ў царскія часы. Праваслаўныя святары выкладалі рэлігію ў школах на тэрыторыі свайго прыхода. А там, дзе пражывала значная частка каталіцкага ці ўнніяцкага насельніцтва, гэтую функцыю яны выконвалі разам з каталіцкім ці уніяцкім духавенствам. Так, Мечыслаў Каржэневіч у сваёй кнізе „Chcialem żyć!” ўспамінае, што падчас свайго навучання ў пачатковай школе в. Дубай "па серадам рэлігію прыходзіў выкладаць ксёндз, а ў пятніцу для праваслаўных рэлігію выкладаў бацюшка” . Каб убачыць, якой была перавага праваслаўнай царквы, які ўплыў яна мела на мясцовае насельніцтва, можна звярнуцца да канфесійнай статыстыкі 1920 - 1930-х гг. (дадатак №1) Штат праваслаўн
...
Читать дальше »
Просмотров: 1202 |
Добавил: legionnair |
Дата: 12.12.2010
|
|
|
|