Четверг
23.11.2017
18:36
Наш опрос
Как вы проводите свое свободное время?
Всего ответов: 522
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск
Календарь
«  Декабрь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Погода
GISMETEO: Погода по г.Столин
Архив записей
Ucoz
Объявления

STOLIN.UCOZ.RU

Главная » 2012 » Декабрь » 23 » Помніку ў Столінскім раёне можа быць нададзены гісторыка-культурны статус
20:32
Помніку ў Столінскім раёне можа быць нададзены гісторыка-культурны статус

Гаворка ідзе пра помнік, устаноўлены ў памяць аб баях у час паўстання 1863 года ў вёсцы Калоднае.

Абеліск і крыж у вёсцы Калоднае

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» падрыхтавала прапановы па наданню статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці мясцінам, звязаным з паўстаннем 1863 г. У сувязі з гэтым Беларускай навукова-метадычнай радай пры Міністэрстве культуры былі ўнесены для разгляду ў Савет міністраў прапановы аб магчымасці надання статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей шэрагу помнікам.

У в.Калоднае на месцы баёў паўстанцаў з царскім атрадам у 1863 годзе пастаўлены невялікі абеліск і ўстаноўлены крыж. Таму стараста вёскі і краязнаўца Міхаіл Міхайлавіч Карсека накіраваў у Столінскі райвыканкам просьбу аб магчымасці надання гэтаму месцу гісторыка-культурнай каштоўнасці, у якой прывёў факты, што пацвярджаюцца матэрыяламі, выкладзенымі ў кнігах А.Т.Федарука «Старинные усадьбы Берестейщины», Л.М.Несцерчука «Замкі, палацы Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў» .

«З аддзела культуры атрымаў адказ, што пытанне аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці памятным месцам будзе разгледжана на бліжэйшым пасяджэнні каардынацыйнага савета па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны раёна, – расказаў Міхаіл Карсека. – А 31 кастрычніка прыйшоў ліст за подпісам старшыні райвыканкама, што разгляд майго звароту прадоўжаны да 21 снежня».

Дарэчы, з нагоды 150-годдзя з моманту паўстання 1863 г. статус помнікаў гісторыі мясцовага значэння ўжо набылі магілы паўстанцаў у Косаве і Плябані, а мемарыялу на месцы бітвы пад Мілавідамі нададзены статус помніка гісторыі нацыянальнага значэння.

Источник:Наталля Базар,Media-Polesye.by

Просмотров: 747 | Добавил: stolin | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 3
1  
Как таковых боев на территории Колодного небыло (пару выстрелов не в счет), повстанцев просто разогнали

2  
Да-да, а красные партизаны зато ох как с немцами в бой шли. Ваня, иди к рюсскому царю, большевик столинского виноводочного разлива.

3  
В окрестностях Колодного отряд повстанцев из Кобринского, Брестского и Пружанского уездов под командованием отставного подполковника Ромуальда Траугутта, куда перед походом на Волынь влились их единомышленники из Брестского уезда под предводительством Яна Ваньковича, отразил несколько неожиданных атак противника. У повстанцев погибло, по меньшей мере, семь человек. Где их похоронили, мало кто знал. Колодное в то время еще не было деревней, здесь располагалось имение рода Скирмунтов, незадолго до этого проданное дворянину Осипу Глебовичу. А потому непосредственных очевидцев тех событий осталось немного. Отряд, разделившись наполовину, отступил и некоторое время скрывался в окрестных лесах. В продвижении на Пинск (именно сюда лежал его дальнейший путь) предстояло преодолеть реки Припять и Стырью. Для отряда в несколько сотен человек сделать это незаметно было весьма проблематично. По приказу своего командира повстанцы разделились на десятки и выходили из окружения малыми группами. Впоследствии Ромуальд Траугутт с помощью писательницы Элизы Ожешко уехал в Варшаву. Но в 1864 году был арестован и казнен. Похожая судьба ожидала и его товарищей по оружию.

Имя *:
Email *:
Код *: